- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучні гайнаўскіх і бельскіх белліцэяў і белгімназій яшчэ да святкавання Дня Незалежнасці на ўроках беларускай мовы даведваюцца пра падзеі, якія папярэдзілі абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе і пра яе лёс. Школьныя святкаванні праходзяць у нас па-рознаму. Апошнім часам, пад уздзеяннем беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі, штораз больш настаўнікаў беларускай мовы на Гайнаўшчыне і Бельшчыне таксама стараюцца са сваімі вучнямі адзначыць Дзень Волі, хаця б толькі на ўроках беларускай мовы. Тады ёсць нагода пагаварыць пра беларускую дзяржаўнасць, ці пра беларусаў Беласточчыны, якія змагаліся за вольную Беларусь. У гэтым годзе святкаванне Акту 25 Сакавіка праходзіла ў школах у панядзелак 25 сакавіка. Я ў гэты дзень наведаў Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Агульнаадкацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім.