- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі інстытут гісторыі і культуры пачаў выданне новай серыі навукова-папулярных кніг "100 выбітных дзеячаў беларускай культуры". Першымі ўбачылі свет брашуры, прысвечаныя мастаку Міхалу Андрыёлі, акцёру Фларыяну Ждановічу і гісторыку Мітрафану Доўнар-Запольскаму. Выданне гістарычнай літаратуры ў Беларусі, мякка скажам, знаходзіцца ў жаласным стане. Так, дзяржаўныя выдавецтвы не стамляюцца рапартаваць пра выпуск новых падарункавых фаліянтаў. Разам з тым для шырокага чытача ўсе гэтыя, безумоўна, прыгожыя кнігі, часцей за ўсё не даходзяць. Па-першае, кошт на іх звычайна "кусаецца", па-другое, напісаны яны не заўсёды зразумелай навуковай мовай. Такімі выданнямі карыстаюцца гісторыкі-прафесіяналы. А што чытаць звычайным людзям, у якіх гістарычны светапогляд, мякка скажам не сфармаваны? У гэтай сувязі ўсялякіх пахвал вартая новая серыя "100 выбітных дзеячаў беларускай культуры", каардынатарам якой з'яўляецца беларускі гісторык Анатоль Тарас.