- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У падобным крузе людзей, для якіх беларускае слова вельмі важнае і з падобнай мэтай — адзначання шматгоддзя выдавання тыднёвіка беларусаў у Польшчы, сустрэліся мы пяць гадоў таму, ды круг жывых аратых на роднай ніве змяльчэў па прычыне часу. Ды ўсё разам з намі ўсе галоўныя рэдактары, пачынаючы ад Георгія Валкавыцкага, які ў 1956 годзе, 4 сакавіка, выдаў першы нумар тыднёвіка на роднай мове. „Ніва” — як і ля сваіх вытокаў, імкнецца папаўняць архіў памяці перш за ўсё падляшскіх беларусаў. Наша мэта — захаванне беларушчыны. — Шаноўныя госці „Нівы”, рэдактары, супрацоўнікі, карэспандэнты, — узяў уступнае слова галоўны рэдактар Яўген Вапа. — Цешуся па-сапраўднаму, што надалей беларускае, роднае слова яднае ўсіх нас тут прысутных, так як было гэта ля вытокаў узнікнення газеты ў 1956 годзе. Пасталелі мы на чарговыя гады, але з такой самай нецярплівасцю чакаем паху фарбы кожнага свежага нумара выдання.