- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самае балючае пытанне — адмена экспартнай пошліны на нафтапрадукты. Па сціплых падліках, яна складае 3–4 млрд. долараў штогод. «Мы паступова будзем іх здымаць. У будучым годзе прыкладна палова застаецца ў Беларусі, а з 2016 года, я мяркую, мы вырашым і другую частку. Прыкладна 1,5 мільярда долараў у наступным годзе застанецца ў бюджэце Беларусі. Каля гэтага мы пералічым у бюджэт Расіі. А на 2016 год, як я сказаў, мы вернемся да гэтага пытання, і я ўпэўнены, што мы цалкам на працягу двух гадоў здымем гэтыя пошліны і будзем цывілізавана гандляваць», — цытуе кіраўніка краіны БЕЛТА.