- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулым калядавалі ў нас перш за ўсё дзеткі і моладзь. Меншым каляднікам давалі ласункі, старэйшых частавалі святочнымі харчамі. З часам паявілася мода дорыць невялікія грошы. Моладзь за сабраныя сродкі стала заказваць у цэрквах служыць літургіі, у час якіх малілася за здароўе і за ўдалую будучыню. Пасля прынялося калядаванне старэйшых жыхароў вёсак, якія за сабраныя сродкі сталі ўпрыгожваць цэрквы. З часам гэтая мода прыйшла і ў гарады. Апошнім часам з калядкамі вандруюць групы з адлеглых вёсак, гарадоў, а нават з суседніх дзяржаў. У Гайнаўцы можна было спаткаць каляднікаў са сталіцы Беларусі — Мінска, ці з пад Пачаева на Украіне, якія збіралі сродкі на будову цэркваў.