- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Максім Танк, сапр.: Яўген Іванавіч СКУРКО (17 верасня 1912, в. Пількаўшчына Вілейскага павета (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці) — 7 жніўня 1995; Іншыя псеўданімы: Аўгень Бура; А.Граніт) — беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт БССР (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii. У 1914 годзе сям'я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю й пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі. А родная Пількаўшчына ў 1921 годзе апынулася за мяжой — паводле ўмоваў Рыжсага міру адышла да Польшчы.