- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай пачалі арганізавацца яшчэ ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя, а месцам, у якім пачалі спатыкацца дашкольнікі і школьнікі Гайнаўскага павета, каб славіць Хрыстовае Нараджэнне, быў Гайнаўскі белліцэй. Паколькі калядаванне па дамах дзетак і моладзі на Гайнаўшчыне пачало абмяжоўвацца, тадышні старшыня гайнаўскага гуртка БГКТ Міхал Голуб запрапанаваў наладзіць ім калядаванне на сцэне, каб ангажаваць іх да развучвання калядак. Спачатку юныя калядоўшчыкі выступалі ў актавай зале, а пасля, калі мерапрыемства разраслося — у спартыўнай зале белліцэя. У арганізаванне калядавання моцна ангажаваўся дырэктар белліцэя Яўген Сачко. Дзесяць гадоў таму памяняліся арганізатары мерапрыемства і зараз ладзіць яго Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Гайнаўцы разам з Гайнаўскім домам культуры, які і раней быў суарганізатарам, Аб’яднаннем «Любіцелі царкоўнай музыкі» з Гайнаўкі і іншымі арганізацыямі. Мерапрыемства разраслося па колькасці ўдзельнікаў конкурсных слуханняў, паколькі сталі выступаць пеўчыя мясцовых прыходаў і ўдзельнікі вакальных калектываў. Павысіўся прытым мастацкі ўзровень выконваных калядак. Калі сталі прыязджаць каляднікі з Рэспублікі Беларусь, а нават з Украіны, мерапрыемства стала лічыцца міжнародным аглядам.