- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні Новага году выйшла апошняя кніга з 23-тамовага збору твораў Ніла Гілевіча, які народны паэт Беларусі выдаваў 10 гадоў за свой уласны кошт. У збор увайшлі рэчы, напісаныя больш як за 60 гадоў. Укладаючы збор твораў, Ніл Гілевіч патрабавальна выбіраў найлепшае з напісанага. На жаль, кнігі выходзілі зусім невялікім накладам - некаторыя тамы толькі па 50-100 асобнікаў. Большую частку аўтар раздаваў родным, сябрам і знаёмым. Паэт сціпла адмовіўся гаварыць пра значнасць завяршэння працы над 23-тамовікам, палічыўшы, што пра вынік ягонай 10-гадовай працы найлепш распавядуць бліжэйшыя сябры і чытачы. Але адзначыў, што гэта - не поўны збор твораў і не выбранае, а тыя творы, якія ён сам лічыць найлепшымі ў сваёй творчасці. Таксама Ніл Гілевіч пацвердзіў, што ўсе выдадзеныя кнігі надрукаваў за сваю невялікую пенсію