- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Беластоцка-падляшска-тутэйшыя” намінанты — так назвалі адбор кніг з дваццаці пяці заяўленых на дваццаць першы выпуск Літаратурнай узнагароды прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2011 год. Гэтай узнагародай вылучаюцца найлепшыя кнігі года, якіх тэматыка вяжацца з Беластокам ці рэгіёнам або такія, якіх біяграфія аўтараў звязана з Беластокам, а іх клімат і рэаліі лучацца з рэгіёнам. Узнароджваюцца найлепшыя кнігі з усіх літаратурных жанраў (з выключэннем анталогій і апрацовак). Рэгламент узнагароды з гадамі мяняўся — ад найлепшай паэтычнай кнігі, да падзелу на катэгорыю паэзіі і прозы, пасля адмаўлення ад гэтага падзелу. Да дваццатага выпуску пераможцамі конкурсу былі 16 паэтычных тамоў і толькі 4 творы прозай. Сярод узнагароджаных у мінулых гадах аўтараў былі м.інш. Эдвард Рэдлінскі родам са Страблі, Уладзімір Паўлючук родам з Рыбалаў, Ігнат Карповіч — са Случанкі.