- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад патранажам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага ў Беластоку 19-20 верасня адбыўся І Самаўрадавы форум Усходняга партнёрства. Не выпрацавалі на ім ніякай прынцыповай пазіцыі ці рэкамендацыі, якія маглі б стаць асновай для працы наступнага саміта Усходняга партнёрства (УП) — у лістападзе ў Вільні. Установа галоўнага арганізатара, то-бок, прэзідэнта горада Беластока, запрасіла на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў брацкіх гарадоў з шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).