- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўна на сайце "Твой стыль" была апублікавана праграма мерапрыемстваў "Гродна - культурная сталіца Беларусі". Думалася, якое ўдалае супадзенне, у рамках "культурнай сталіцы" можна зрабіць непараўнальна больш для памяці В. Быкава ў Гродна (адкрыць музей, назваць вуліцу, паставіць помнік, павесіць мемарыяльную дошку, правесці шэраг літаратурных і культурных імпрэзаў і г.д.). Аднак у апублікаванай праграме мы знаходзім толькі невялікія чытанні ў верасні месяцы. Ні аднаго сур'ёзнага мерапрыемства, наогул ніякага мерапрыемства ў чэрвені месяцы (дзень нараджэння В. Быкава - 19 чэрвеня) не спланавана. Наогул, нічога на год не спланавана акрамя згаданых чытанняў.