- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
250 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юндзіла. Станіслаў Баніфацы Юндзіл (6 траўня 1761, вёска Ясянцы Лідскага павету — 15 красавіка 1847) — прыродазнавец, батанік. Доктар філасофіі (1798) і тэалогіі (1800), сябар шматлікіх навуковых таварыстваў. Станіслаў Юндзіл — адзін з першых даследнікаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі; будучы тэолагам, у ліку першых тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцыяў. Прадстаўнік шляхецкага роду Юндзілаў гербу «Лебедзь», сын Бенедыкта і Ружы з Даўгялаў Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоўскім доме. Уступіў у ордэн піяраў, навучаўся ў піярскіх калегіюмах у Лдзе, Шчучыне, Любяшове і Расейнах. Працягваў адукацыю ў Віленскай акадэміі, дзе яму давялося слухаць лекцыі вядомага французскага навукоўца, біёлага і лекара Жана Эмануэля Жылібэра, які першым распачаў сістэматычнае вывучэнне флоры і фаўны Вялікага Княства Літоўскага.