- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака. Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю, заснавальнік беларускай мастацкай фатаграфіі - Ян Булгак (Jan Brunon Buihak) нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года на Наваградчыне ў в. Асташын. Да 1912 г жыў у вёсцы Перасека Менскага павету Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Быў заснавальнікам Польскага і Віленскага фотаклубаў звязу польскіх мастакоў-фатографаў, польскага фатаграфічнага таварыства. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат прац па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі.