- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цягам бягучага года рэдакцыя „Нівы” адзначае сваё 55-годдзе. Наш юбілей прыкмеціла Кафедра беларускай культуры ў Беластоку, якая ў рамках беларускіх чацвяргоў наладзіла сустрэчу з галоўным рэдактарам Яўгенам Вапам. Дакладчык, па адукацыі гісторык, пачаў з характарыстыкі стану нацыянальнай свядомасці беларусаў у палове ХХ стагоддзя. — Пасля вайны парваліся кантакты і пачуццё еднасці з беларусамі з за мяжы. Я гэта сам адчуў на сабе, паколькі нарадзіўся ў вёсцы Доўгі Брод — Мацкевічы, непадалёк мяжы. Аднойчы, калі пры нагодзе выбараў прыйшлося мне правяраць пашпарты жыхароў Дубіцкай гміны, я ўсвядоміў сабе адну справу: многія старэйшыя жыхары месцам нараджэння ў пашпартах мелі пазначана БССР або СССР. Для майго пакалення такая звестка падалася незвычайнай. Нягледзячы на складанасці, беларусы жылі сваім жыццём і духам. Калі ў 1956 годзе пачала выходзіць „Ніва”, стала ясна: нельга ўжо перакрэсліць нашага мінулага на Беласточчыне.