- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З недаверам i трывогай успрынялі самаўрадаўцы Гайнаўскага павета інфармацыю аб тым, што пасля канчатковага ўключэння лічбавага тэлебачання i выключэння атрымліванага аналагавага тэлебачання тэлевізійны сігнал увогуле перастане даходзіць у паўднёва-ўсходнюю частку гэтага павета. На гэтай тэрыторыі ў большасці пражывае беларуская меншасць, таму яна можа быць увогуле пазбаўлена доступу да публічнага тэлебачання і сваёй штотыднёвай перадачы „Самі пра сябе". Апошні рэкламны лозунг Беластоцкага тэлецэнтра „Jesteśmy wszędzie" можа не мець адлюстравання ў рэальнасці.