- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прашу не вінаваціць аўтара ў плагіяце за скарыстаны загаловак. З кінафільмам, які выйшаў у свет у канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя, артыкул не мае нічога супольнага. Хіба што ўмоўная паралель, бо ў стужцы падзеі разгортваліся якраз вакол прадпрыемства, што працавала на ядзерным паліве. А ў сённяшняй геапалітыцы ўмовы дыктуюць краіны, што маюць ядзерную зброю. На мінулым тыдні ўсё кіраўніцтва Беларусі на чале з найяснейшым Аляксандрам Рыгоравічам паляцела ў Паднябесную (як у той показцы, добра было б, каб яны там і засталіся!). Абшары Кітаю надзвычай вялікія, візіт расцягнуўся на некалькі дзён. Чэсныя медыі шырока асвятлялі і без таго светлыя мэты і бліскучыя вынікі місіі. Прыкладам, дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА ў адзін з дзён прысвяціла дзесяць з дзесяткі першых паведамленняў якраз візіту ў Кітай. Загалоўкі і рэляцыі мелі эйфарыстычны характар. Згадваецца, як у несмяротным літаратурным творы вялікі камбінатар, хочучы зрабіць уражанне, пераконваў эксцэнтрычную Элачку-Людаедку ў вартасці яе футра: „Што, Вы! Вас падманулі, гэта не мексіканскі тушкан, гэта намнога каштоўнейшы мех — шанхайскі барс!” (У. Хільмановіч, Кітайскі сіндром, фрагмэнт)