- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
22 чэрвеня Гімназія ў Гарадку атрымала імя Роду Хадкевічаў і сцяг. Урачыстасць удастоілі шматлікія знакамітасці, галоўным чынам беластоцкія. Прысутнічалі, м.інш. праваслаўны архіепіскап беластоцка-гданьскі Іакаў ды каталіцкі беластоцкі арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко, беластоцкі павятовы староста Веслаў Пуш, прадстаўнікі асветных устаноў, дэлегацыі суседніх гмін ды мясцовы грамадскі актыў. Бляску ўрачыстасці дадаў школьны аркестр з Васількава.