- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
110-гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага. Міхась Зарэцкі, сапр.: Міхаіл Яўхімавіч КАСЯНКОЎ (20 лістапада 1901, в. Высокі Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык. Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскай духоўнай вучэльні і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай частцы. 3 лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітработнік Чырвонай Арміі.Публікаваццапачаўу 1922. 3 1924 член літаб’яднання «Маладняк», уваходзіў у Цэнтральнае Бюро арганізацыі. У 1926—1927 рэдагаваў часопіс «Маладняк». У 1927 стаў адным з ініцыятараў утварэння новага літаб'яднання «Полымя».