- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністэрства адукацыі вітае жаданне настаўнікаў выкладаць некаторыя прадметы на беларускай мове. Пра гэта ў пятніцу, 31 студзеня, на круглым стале па праблемах маладых педагогаў, які адбыўся падчас III Рэспубліканскага фестывалю педагагічнага майстэрства "Педагог-майстар - маладому настаўніку", заявіў намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч, адказваючы на пытанне маладых педагогаў, чаму падручнікі па прадмеце "гісторыя Беларусі" выдаюцца на рускай мове.