- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амбасадар Беларусі ў Варшаве прыняў удзел у святкаванні 150-годдзя Студзеньскага паўстання 1863 года 22 студзеня ў сталіцы Польшчы прайшлі ўрачыстасці з нагоды 150-годдзя пачатку паўстання 1863 года. На цырымоніі ў Варшаве прысутнічалі паслы Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі. Пасол Гайсёнак стаіць за прэзідэнтам Камароўскім (першы справа ад харцара са знічом). - У 1863 годзе людзі розных моваў, культур і рэлігій разам пайшлі ў бой за свабоду, - сказаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў часе ўскладання вянкоў да помніка паўстанцам 1863 года на могілках Павонзкі ў Варшаве. Ва ўшанаванні ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы і духавенства розных канфесій, у тым ліку каталікі і праваслаўныя. Свечкі прынесла таксама моладзь і прадстаўнікі беларускай, украінскай ды літоўскай дыяспар у Польшчы.