- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звонку бліскучае абсталяванне фабрычных цэхаў, белыя велізарныя залы ўсярэдзіне прадукцыйных аддзяленняў, а ў іх самая сучасная тэхніка і мноства драўніны на вялікай прыфабрычнай плошчы ўбачылі госці і журналісты, якія 17 чэрвеня прыбылі на адкрыццё фабрыкі драўнянавалакністых пліт высокай шчыльнасці ХДФ шведскага мэблевага канцэрна „Swedspan”, што належыць да міжнароднай групы „Ікея”. Фабрыка распаложаная на палях вёскі Кошкі Арлянскай гміны. — Польская фабрыка, шведская ідэя, міжнародныя грошы, літоўскі дырэктар, беларуская драўніна (прадбачваецца, між іншым, прывозіць сыравіну з Рэспублікі Беларусь — А.М.) і прадукцыя на ўсю Еўропу. Гэтае месца ўражвае мадэрнасцю і размахам. Я не думаў, што пліты прадукуюцца ў фабрыках, якія месцамі напамінаюць касмічныя цэнтры, — заявіў прэм’ер Дональд Туск, які два дні раней пабываў у фабрыцы побач Кошак.