- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неспакойна, вельмі трывожна апошнім часам у Старым і Новым свеце. Мала таго, што бесперапынныя прыродныя катаклізмы – то тарнада ў Амерыцы, то паводкі ў Еўропе даймаюць насельнікаў, раз-пораз, з ужо стабільнай перыядычнасцю адбываюцца тэрарыстычныя акты, узнікаюць сацыяльныя альбо міжэтнічныя канфлікты. Гадамі і дзесяцігоддзямі ўрады развітых краін вялі бяздумную неабачлівую палітыку ў дачыненні да эмігрантаў і вось вынік – то ваёўныя ісламісты ў Англіі зарэжуць на вачах іншых людзей брытанскага салдата (заўважце, зарэжуць не ў стане афекту, а спакойна і асэнсавана з дэманстрацыяй гэтага іншым!), то ў Швецыі ў некалькіх кварталах розных гарадоў пачынаюць “раптоўна” паліць аўтамашыны грамадзянаў, то ў Францыі ідуць пагромы.