- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сустрэча, наладжаная 18 лютага ў музеі ў Бельску-Падляшскім з нагоды прэзентацыі кніжкі „Марылька”, у час якой прагучала многа вельмі цёплых слоў накіраваных у бок памерлай 16 гадоў назад Марылі Базылюк-Саснюк паказала, што паэтэса і настаўніца беларускай мовы ўвесь час жыве ў памяці яе сям’і, сяброў і знаёмых. Вялікая музейная зала запоўнілася бяльшчанамі і прыезджымі так, што многім прыйшлося стаяць ззаду. Яшчэ да прамоцыі кніжкі частка сабраных спаткалася ў час паніхіды, адслужанай у Міхайлаўскай царкве ў Бельску, у час якой маліліся за ўпакаенне душы памерлай, а пасля наведалі яе магілу. У час спаткання ў ратушы, наладжанага аб’яднаннем АБ-БА з Беластока, бельскім музеем і знаёмымі Марылі, перад сабранымі выступілі гурты „0-85” з Беластока і „Людзі на балоце” з Гродна.