- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая імпрэза вырастае на адно з цікавейшых мерапрыемстваў па мастацкай і арганізацыйнай прыкмеце. Гаворка пра „Прымацкую бяседу” ў Міхалове. Сёлета праводзіўся другі яе выпуск. Некалькі раз стралялі феерверкі. Былі парасяты, печаныя на агромных ражнах. Апрача мясцовых беларускіх ансамбляў, выступілі несумненныя зоркі з Беларусі: мінскія „Песняры” і „Свята” ды „Сваякі” з Мазыра. Да позняй ночы ролю гаспадара выконваў калектыў „Прымакі” з яго кіраўніком Юры Астапчуком і „мама Валя”, значыць, Валянціна Ласкевіч з Беларускага грамадска-культурнага таварыства. „Бяседу” пачаў, пасля паўтараны шматразова, гімн „Гэй, прымацкая бяседа, гуляць трэба сёння нам!”. Амаль ад пачатку на пляцы перад міхалоўскім амфітэатрам музыка заахвочвала пусціцца ў танцы сотні гледачоў.