- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да нейкага часу імя Яна Тарасевіча — беларускага кампазітара з Сакольшчыны было зусім забытае людзьмі і гісторыяй. Цяпер кампазітар вяртаецца ў Беласток, дзе жыў апошнія пятнаццаць гадоў жыцця. Яго імем будзе названае дарожнае кола на Выгодзе. — У кожным скліканні Гарадской рады хочам увекавечыць нейкую важную асобу, звязаную з Беластокам з беларускага ці праваслаўнага асяроддзя, — кажа радны ад Форуму меншасцей Падляшша Славамір Назарук. — I калі я быў у лістападзе на ўрачыстасці з нагоды пятай гадавіны заснавання школы імя Кірыла і Мяфодзія, сустрэў там Ганну Кандрацюк-Свярубскую.