- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У святкаванні ў Бельску-Падляшскім з нагоды 450-годдзя перанясення Прачысценскай царквы з Замкавай гары на сённяшнюю вуліцу Ягелонскую і ў гонар Бельскай іконы Прасвятой Багародзіцы, якое адбылося 9 чэрвеня, прынялі ўдзел вернікі і святары ўсіх бельскіх прыходаў і наваколля. Урачыстасць была нагодай прыпомніць славутую гісторыю Бельска, у мінулым аднаго з галоўных эканамічных цэнтраў Падляшша. Літургію ў Прачысценскай царкве, дзе знаходзіцца цудадзейная Бельская ікона Прасявтой Багародзіцы, узначалілі мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава і ўладыка Грыгорый (Харкевіч), былы епіскап бельскі. Пасля багаслужбы ўрачыстая працэсія пайшла на Замкавую гару, адкуль была перанесена царква. Там сабраныя маліліся за душы караля Аляксандра Ягелончыка, каралевы Алены, князя Міхаіла і княгіні Васы. Мітрапаліт Сава выступіў з прапановай узвесці часоўню на месцы замка, дзе раней знаходзілася Прачысценская царква.