- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатолю Вярцінскаму - 80. Анатоль Вярцінскі адносіцца да пакалення паэтаў-бязбацькавічаў (крылатая формула Р. Барадуліна), дзяцей вайны, якія «выраслі пад гарматнымі стваламі» (а гэтыя словы належаць яшчэ аднаму прадстаўніку гэтага пакалення нябожчыку Сцяпану Гаўрусёву). Яшчэ прадстаўнікоў гэтага пакалення называюць філалагічным, таму што многія літаратары канца 50—60-х гадоў заканчвалі ці філалагічнае, ці журналісцкае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ З аднаго гнязда і з аднаго часу, акрамя згаданых трох аўтараў, Генадзь Бураўкін, Уладзіслаў Нядзведскі,НілГілевіч, празаікі Барыс Сачанка, Іван Пташнікаў Іван Чыгрынаў і многія-многія іншыя.Гэтае пакаленне прыйшло ў літаратуру тады, калі аднаўляліся чалавечыя нормы жыцця, быў выкрыты культ асобы Сталіна, людзі цешылі сябе надзеяй, што яны канчаткова атрымаюць рэальную, а не на словах свабоду думаць, пісаць, ствараць. Паэзія рабілася ў тэты час гучнай, эстраднай ці самапаглыблялася, прасяквалася пафасам чакання пераменаў, прагай новых сустрэч і вандровак, а паэты станавіліся змагарамі супроць прыніжэння чалавека.