- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Э́двард Міха́йлавіч Зайко́ўскі (18 лістапада 1952, вёска Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1985). У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Дасьледуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю. Аўтар брашуры «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у сааўтарстве, 1995), а таксама шматлікіх артыкулаў.