- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сітуацыя ва Украіне стабілізавалася — але гэта стабільнасць, пра якую дактары кажуць «стан стабільна цяжкі». Расія не адключыла з 2 чэрвеня газ, як пагражала. Відаць, не захацела страшыць Еўропу, каб тая сама не злезла з расійскага газавага кручка. Еўракамісія і без таго рэкамендавала краінам ЕС спыніць будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток». На расійска-ўкраінскіх перамовах пры пасярэдніцтве еўракамісара па энергетыцы немца Этынгера намеціўся кампраміс. Цана складзе ад 350 да 380 даляраў за куб. Гэта не 485, якія Расія патрабавала адпачатку. Але і не 170, за якія атрымлівае Беларусь. А значыць, газавая труба па-ранейшаму будзе ўдаўкай на шыі ўкраінскай гаспадаркі. У Данбасе працягваюцца ваенныя дзеянні абмежаванага маштабу. Пад кантролем баевікоў застаюцца Славянск, Краматорск, большая палова Луганшчыны.