- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здавалася б, трагедыя ў метро найперш павінна змусіць уладу да самакрытыкі. Як дапусцілі такое, раздзімаючы шмат гадоў і сілавыя структуры, і прапагандысцкі міф пра непарушную стабільнасць ды татальную бяспеку (міф — бо тэрарысты, як вынікае з цяперашняй афіцыйнай трактоўкі, паказалі зубы даўно, але іх дзёрзкія акты “сарамліва” спісвалі на “хуліганства”)? Чаму доблесныя органы, заточаныя пад палітычныя рэпрэсіі, столькі часу не лавілі мышэй у справах пра гучныя выбухі? Ці не пара іх кардынальна рэфармаваць?