- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае пяціборства. Юбілейнае... 12 студзеня ў Магілёве адбылося "Беларускае пяціборства-Х”. Юбілейнае спаборніцтва адзначылася тым, што сродкаў на яго правядзенне амаль не знайшлося і патэнцыйным удзельнікам паведамлялася, што прызоў можа і не быць. На жаль, не дапамог і аблвыканкам, куды арганізатары звярнуліся з пэўнымі спадзяваннямі на тое, што заканчваўся 2010 год, абвешчаны на Магілёўшчыне годам роднай мовы, і прыхільнасць аблвыканкама да беларускай справы магла выразіцца хаця б у пакунку цукерак для кожнага пераможцы пяціборства. Але і на гэта абласное ідэялагічнае ўпраўленне сродкаў не знайшло. Тым не менш, паспаборнічаць захацелі 18 дзяўчат і 24 хлопцы - рэкордная колькасць. Мінулым разам перамогу атрымала васьмікласніца з Бабруйска Насця Жыркевіч. Гэта дзівосны вынік, бо на спаборніцтва запрашаюцца навучэнцы 9-11 класаў, і васьмікласнікі тут з’яўляюцца рэдка. Але калі хтосьці з іх хоча паўдзельнічаць, то яго ці яе дапускаюць, бо спаборніцтва адкрытае - удзельнічаюць у се, хто хоча, пусцілі б нават і першакласніка. Перамога Насці надала імпэту і Бабруйску, і васьмікласнікам. 3 Бабруйска і Бабруйскага раёна зараз прыехалі амаль паловаспаборнікаў - дваццаць, з Магілёва крыху менш - 16, і па два прадстаўнікі з Бялынічаў, Мсціслава і Чэрыкава. Васьмікласнікаў сярод іх было ажно дзесяць. Праўда, на гэты раз васьмікласнікі сябе так не праявілі. Лепшы з іх, Церашонак Зміцер, заняў 16 месца.