- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 снежня ў Менску прайшоў XVI з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў. На момант пачатку з'езду зарэгітравалася 219 чалавек з 400 з нечым сяброў Саюза. У зале - Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў. Мікола Аўрамчык, Аляксандр Фядута, Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк. Адам Мальдзіс, Валер Санько. Віктар Шалкевіч і яшчэ многія знакамітыя і слынныя творцы Зямлі Беларускай. Сярод ганаровых гасцей амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан. старшыня ТБМ Алег Трусаў. Пасля гімна "Пагоня" М. Багдановіча адкрыў з'езд Генадзь Бураўкін: «Нам трэба аднавіць цікаўнасьць народа да чытання», — адзначыў паэт. -- «Без літаратуры мы не зможам авалодаць мовай. Каб чытаць беларускія кнігі, трэба ведаць мову. Але адкуль гэта возьмецца, калі мова не гучыць з экранаў тэлебачання, скарачаюцца курсы мовы і літаратуры ў школах. Неабходна выпрацаваць цывілізаваную моўную палітыку, не лямантаваць, што гіне мова. Нам патрэбна яднанне нацыі, згуртаванне вакол святыняў зямлі, у ліку якіх і родная мова. Паўстае і праблема незалежнасці....»