- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Гародні прадстаўнікамі дзвюх канфесій асвечаны памятны знак, прысвечаны падарванай у лістападзе 1961 года Фары Вітаўта. Знак усталяваны ў скверы, што яшчэ ў савецкі час з'явіўся на падмурках гэтага храма. Знак асвячалі архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, якія ў святочных строях у атачэнні кіраўнікоў горада прыйшлі на месца ўзарванага храма. Фара Вітаўта вядома не толькі, як самы вялікі храм Гародні, ці месца першага пахавання караля і вялікага князя Сцяпана Батуры, а таксама як месца, дзе ў малітве супыняўся святы Казімір.