- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі. Астрэйка Анатоль [Акім Пятровіч; 11 (24).7. 1911, в. Пясочнае Капыльскага р-на — 23.8.1978], беларускі сав. паэт. Скончыў курсы пры Менскім пед. тэхнікуме (1930), вучыўся ў Менскім пед. ін-це (1932—34). Працаваў у рэдакцыях рэсп. і абл. газет. Друкаваўся з 1928. Першы зб. «Слава жыццю» (1940). У час Айч. вайны адказны сакратар сатыр. газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942 і 1943 па заданні БШПР быў у варожым тыле. У 1943 друкарня падп. слуцкай газ. «Народны мсцівец» надрукавала яго зб. вершаў «Слуцкі пояс» (перавыд. 1964). Пасля вайны выйшлі зб-кі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948)| і «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Ураджай цяпла» (1978) і інш. Творам паэта ўласцівы задушэўнасць і спавядальная адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць.