- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора А.Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. З’явіліся новыя намеснікі старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў. Намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама стала Алена Агей. Ёй 35 гадоў, родам з Горак, скончыла Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Дарэчы, Алена Агей — адзіная жанчына сярод старшынь і іх намеснікаў у аблвыканкамах, хаця кожны “губернатар” мае па 5—6 намеснікаў. Намеснікам старшыні Брэсцкага райвыканкама прызначаны Андрэй Клец. Да прызначэння ён працаваў кіраўніком Ленінскага раёна Брэста. Клецу 41 год. Ён нарадзіўся ў Варонежскай вобласці (Расія), але рос у Кобрыне. Таксама скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Учора былі прызначаны і старшыні райвыканкамаў Слуцка, Слоніма, Лоева і Бабруйска.