- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя сябры Таварыства беларускай мовы, прыхільнікі і рупліўцы роднага слова! ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" віншуе вас з усімі зімовымі святамі: Днём Божага нараджэння, Калядамі і Новым 2014 годам. Мы зычым вам і вашым блізкім добрага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення і асабістага шчасця на ўсе наступныя гады, прыемных святаў і аптымізму! Дзякуй вам за тое, што былі з намі ў 2013 годзе, падтрымлівалі матэрыяльна і ідэйна, прымалі ўдзел у нашых мерапрыемствах і самі актыўна распрацоўвалі разнастайныя праекты. Многае было сёлета зроблена сумесна з вамі дзеля пашырэння мовы, але яшчэ больш мы мусім зрабіць у наступным 2014 годзе. Сакратарыят ТБМ.