- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Белтэлерадыёкампанія плануе ў сярэдзіне сакавіка 2012 года ў тэставым рэжыме запусціць канал беларускай культуры «Беларусь-3». Пра гэта паведаміў Генадзь Давыдзька. Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ён увойдзе ў абавязковы пакет кабельных аператараў. Гэта беларускамоўны тэлеканал, дзе будзе прадстаўлена лепшая дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дасягненні сусветнага кінематографа, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоў культуралагічнага плану, рэлігійныя праграмы, праграмы для дзяцей, школьнікаў. Яго стварэнне мяркуецца без прыцягнення бюджэт-ных сродкаў