- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Менску ўдзельнікі шэсця, прысвечанага Дню Волі, сабраліся каля Акадэміі навук. На пляцоўцы - каля паўтары тысячы чалавек. Над людзьмі дзясяткі бел-чырвона-белых сцягаў, таксама сцягі ЕС, сцягі партый. Прыйшлі вядомыя ў Беларусі палітыкі, гэта лідар руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, кіраўнік ТБМ Алег Трусаў, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і шмат іншых вядомых людзей. Людзі час ад часу скандуюць: "Жыве Беларусь!", "Свабоду".