- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Афіцыйна Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка ажаніліся 27 снежня 2012 у гродзенскай турме. Нават пабыць разам 5 хвілін не далі пасля роспісу. Сапраўднае вяселле маладыя зладзілі адразу пасля вызвалення Змітра. Літаральна праз тры дні, калі ягоная галава, відаць, яшчэ кружылася ад шчасця і ад сонца — ад паветра, якога ён так даўно не бачыў, бо правёў вялікую частку свайго зняволення нават не ў калоніях, а ў карцары і на этапах.