- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ведаеце, ад такой парады ледзь не страціў прытомнасць. Як кажуць, прыехалі! Вы можаце ўявіць, каб рэдактарскі кабінет нямецкай ці французскай газеты скалануў падобны званок? Не. А ў нас, на жаль, гэта не рэдкасць. Ці не таму амаль усе рэспубліканскія, абласныя і раённыя газеты дакаціліся да таго, што на роднай беларускай мове друкуюцца толькі іх назвы і прозвішчы галоўных рэдактараў з выхаднымі звесткамі. А ў Міністэрстве інфармацыі, Адміністрацыі прэзідэнта робяць выгляд, што нічога дрэннага ў гэтым няма, маўляў, чытачам дастаткова адной, рускай, мовы. Фактычна — чужой. Мовы суседняй краіны. Той краіны, прэзідэнт якой цынічна заявіў: “Расія заканчваецца там, дзе гучыць руская мова”.