- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі — 26 лютага пачалі працу візавыя цэнтры Эстоніі аператара VFS Global. Праз некалькі месяцаў візавыя цэнтры з'явяцца і ў іншых гарадах Беларусі, паведамілі БелаПАН у інфармацыйна-візавым цэнтры эстонскага пасольства ў Мінску. Ва ўсіх цэнтрах прадугледжаныя вокны прыёму заяўнікаў і турыстычных агенцтваў. Для зручнасці заяўнікаў будуць даступныя паслугі страхавання, фатаграфіі і капіявання дакументаў.