- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У заяве, апублікаванай на сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, адзначаецца, што смяротны прысуд вынесены Мінскім абласным судом Сяргею Хмялеўскаму, асуджанаму за ўчыненне цяжкага злачынства. ЕС выказвае "самыя глыбокія спачуванні" родным і блізкім ахвяраў, але пры гэтым нагадвае, перадае БелаПАН, што асуджаны мае законнае права на абскарджанне прыгавору, і гэта права павінна быць цалкам гарантавана.