- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
150 гадоў назад 22 студзеня 1863 года пачалося Студзеньскае паўстанне ў Варшаве. На беларускіх землях пачалі адзначаць. 150-я ўгодкі паўстання. У Гайнаўцы на Падлессі адкрылі помнік паўстанцам Студзеньскага паўстання 1863-1864 гг. Помнік, які знаходзіцца каля касцёла Ўзнясення святога Крыжа, узнік па ініцыятыве дэпутата польскага Сойму Кшыштафа Юргеля, сенатара Яна Дабжаньскага ды дэпутатаў сойміку Падлескага ваяводства ад партыі “Права і справядлівасць”. На цырымоніі асвячэння помніка драгічынскім біскупам Антоніем Дыдычам, якая адбылася 13 снежня, прысутнічалі мясцовыя ўлады, школьнікі і прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага святарства.