- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памяць пра Касцюшку вечная. Традыцыйна ў Мерачоўшчыне, былі адзначаны 267-ыя ўгодкі з дня народзінаў нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі. У сядзібе, дзе нарадзіўся Касцюшка, сабраліся мясцовыя жыхары, дэмакратычная грамадскасць, мясцовая ўлада, дыпламаты і замежныя госці. Ля помніка былі ўскладзены кветкі. У тым ліку і кошык з чырвона-зялёнай стужкай ад Івацэвіцкага гарвыканкаму. У доме-музеі праведзена экскурсія. Ушанаванне героя на гэты раз было нешматлюдным, бо ладзілася ў рабочы дзень. Намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў лічыць гэта даволі сціплай увагай з боку ўладаў.