- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наступны хуткацечны перыяд жыцця быў звязаны ў Англіяй. Рамук нават некаторы час быў намеснікам старшыні Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (1954). Але доўга ў Лондане не затрымаўся ды вярнуўся ў Бельгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Брусэлі. Жыццё ў паваеннай Бельгіі было невыносна цяжкім, і Вітаўт Рамук пераязджае ў ЗША, у штат Ілінойс. Некаторы час жыў у горадзе Пеорыя, а потым селіцца ў Чыкага. У 1958 г, ён ажаніўся з Верай Жызнеўскай, маладзейшай за яго на 17 гадоў. У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка пазней зробіць вялікую кар'еру ў кампаніі "Хітачы", а дачка Ірэна стане педагогам. Вітаўт і Вера Рамукі бралі актыўны ўдзел ў жыцці беларускай грамады ў Чыкага, разам працавалі ў Беларускім каардынацыйным камітэце, былі актывістамі грэка-каталіцкай парафіі св. Хрыста-Збаўцы.