- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтага помніка чакалі ў Віцебску 4 гады, і нарэшце знакавая падзея адбылася: 27 чэрвеня на былой Рынкавай плошчы, насупраць Свята-Ўваскрасенскай царквы, урачыста знялі палатніну з коннай скульптуры вялікага князя літоўскага Альгерда. Урачыстае адкрыцьцё помніка князю Альгерду, які ўладарыў у сярэднявечным Віцебску, адбылося ў Дзень горада і стала ці не самым цікавым пунктам у праграме святкаванняў 1040-х угодкаў Віцебска, заснаванага, паводле падання, у 974 годзе. Прынамсі, гэтая падзея сабрала ў цэнтры Віцебска некалькі соцень мясцовых жыхароў і гасцей. Сярод прысутных былі і прадстаўнікі ўладаў - на чале са старшынём Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам, і прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў.