- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
13 траўня падчас прэс-канферэнцыі мітрапаліт Павел выказаўся адносна беларускай мовы: "Наведваючы агульнаадукацыйныя школы, я бачыў, што там ёсць класы беларускай мовы, ёсць класы рускай мовы, - сказаў кіраўнік БПЦ. - Зусім нядаўна я быў у Слоніме, спытаў, на якой мове ідзе асноўнае выкладанне. Кажуць, што асноўнае выкладанне ідзе на беларускай мове, але ёсць і кнігі на рускай мове. Гэта існуе ва ўсіх епархіях, дзе я быў, і гэта звычайна". "Я думаю, гэта правільна, у Беларусі, безумоўна, асноўнай мовай павінна быць беларуская", - падкрэсліў мітрапаліт Павел.