- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта шчасце і вялікая адказнасць — жыць у адзін час з Васілём Быкавым. Можа, нашая Беларусь, нашая нацыя, нашая літаратура таму і выжылі, таму і трываюць ва ўмовах нязменнага ўціску, нязменнага жадання суседзяў нашых лічыць нашую зямлю сваёй спаконнай тэрыторыяй, нашую духоўную і матэрыяльную культуру таксама ж сваёй, што Усявышні ў самую цяжкую часіну пасылае на ўратаванне нам таленты такія, як Васіль Быкаў.