- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Дзмітрый Усс сустрэнецца з майстрам цэха прадпрыемства “Гродна Азот” Аляксеем Емяльянчыкам у судзе Ленінскага раёна сталіцы. Гродзенец хоча спагнаць з палітыка два мільёны рублёў за заклікі да Еўрасаюза ўвесці эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Пра зварот у суд паведаміў тэлеканал “Беларусь 1”. З сюжэту вынікае, што Аляксей Емяльянчык такім чынам хоча “правучыць тых, хто заклікае да санкцый”.