- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая лічба была агучана сёння ў Вярхоўным судзе, дзе працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку выбухах у Мінску на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня 2008 года і тэракце ў сталічным метро 11 красавіка 2011 года. Суд працягвае азнаямленне з пратаколамі допытаў Дзмітрыя Канавала. Сёння ў судзе ўпершыню прагучалі сведчанні Дзмітрыя Канавалава аб катаваннях. Па яго словах, адразу пасля затрымання ў памяшканні Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю яго катавалі. Па словах Канавалава, двое супрацоўнікаў праваахочых органаў паклалі яго на жывот, прымусілі скрыжаваць ногі, затым завялі за спіну рукі. Такім чынам яго быццам бы прымушалі прызнацца ў здзяйсненні выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе, якія ён быццам бы не здзяйсняў…